Янка Купала. Вершы. Білоруський класик.

Уже вчора я приїхав із Білорусії, де відкрив для себе деяких письменників. Сьогодні вас ознайомлю із віршами Янки Купали. Надіюся проблем із білоруською у вас не буде 🙂

МУЖЬІК

Што я мужик, усе тут знаюць
І, як ёсць гэты свет вялік,
3 мяне смяюцца, пагарджаюць, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Чытаць, пісаць я не умею,
Не ходзіць гладка мой язык,
Бо толькі вечна ару, сею, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Бо з працы хлеб свой здабываю,
Бо зношу лаянку і крик
І свята рэдка калі знаю, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Галеюць дзеці век без хлеба,
Падзёрты жончын чаравік,
Не маю грошы на патрэбу,
Бо я мужик, дурны мужик.

Заліты потам горкім вочы;
Ці я малы, ці я старик, –
Працую, як той вол рабочы, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я без доктара лячуся, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Што голы я павінен згінуць,
Як той у лесе чашчавік,
І, як сабака, свет пакінуць, –
Бо я мужик, дурны мужик.

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.

І кожны, хто мяне спытае,
Пачуе толькі адзін крык:
Што хоць мной кожны пагараджае,
Я буду жыць! – бо я мужык!

1905
Детальніше

Share